Музей "Жанчыны-маці"
Аб музеі
Пусть разлюбит жена и откажутся дети,
Самый преданный друг за копейку продаст,
Но один человек, точно знаю, на свете
Никогда в этой жизни меня не предаст.
Все отдаст и взамен ничего не попросит,
И да что там любовь – жизнь готова отдать!
Да святится то имя, которое носит
В мире самая верная женщина – Мать.
Здаўна лічылася, што самая важная роля жанчыны - гэта роля Маці, захавальніцы роду, самога жыцця чалавечага. Музей “Жанчыны-маці” - гэта не проста музейная экспазіцыя, гэта рэальныя факты і лёсы, займальны аповяд пра жанчын, якія ўславілі краіну, Гродзеншчыну, Зэльвеншчыну, нашу мясцовасць, гэта даніна жанчыне, як маці, апякунцы, працаўніцы, майстрысе.
Профіль музея: краязнаўчы
Дата заснавання музея: 17.03.2011
На падставе якога распараджэння адкрыты музей: загад №36-в ад 13.04.2011 г.
Поўны адрас музея, тэлефон: Гродзенская вобласць, Зэльвенскі раён, в. Ялуцавічы, 78, тэл. 72- 1- 46
Кіраўнік музея:
Час працы:
Заказ экскурсій: 8 0156472146
Электронны адрас: ya_shk @mail.ru
Сайт: https://ya.schools.by/pages/myzei
Такіх рэчаў, як у нашым музеі, не купіш у краме. Яны іншыя, з душой, захоўваюць цяпло рук роднага чалавека і як быццам праецыруюць на цябе матчыны думкі і перажыванні, яе мудрыя навучанні і просьбы берагчы сябе.
Жанчыны- гістарычныя асобы Гродзеншчыны
ЭКСКУРСІЯ “Апрацоўка льну і ткацтва”
Асноўныя раздзелы экспазіцыі:
1. Славутыя жанчыны ў гісторыі Беларусі
Сярод тых, хто жыў на зямлі,
Ёсць вялікія,слынныя людзі.
Іх імёны запішуць вякі.
Іх ніколі ніхто не забудзе!
Рагнеда, Еўфрасіння Полацкая, Сафія Слуцкая ... Гэтыя імёны трывала ўвайшлі ў гісторыю зямлі беларускай. Святло гэтых вялікіх жанчын даходзіць да нас праз стагоддзі і сёння.
Сучасныя беларускі ведаюць і памятаюць пра слаўныя справы на карысць Айчыны сваіх папярэдніц і імкнуцца працягнуць гэты цяжкі шлях служэння сваёй Радзіме, свайму народу.
2. Паэтычная Зэльвеншчына
Літаратура і чалавек на працягу многіх стагоддзяў знаходзяцца ў стане дыялогу. I сёння нiчога не можа пазбавiць нас гэтай сувязi. На службе чалавецтва асветніцкую місію па выратаванню унутранай чысціні, высакароднай чалавечай годнасці выконвае паэт. Мастацкае слова паэта, напоўненае мудрай жыццёвай філасофіяй з народных крыніц, з паданняў і легенд, з шуму соснаў і хвалявання жытніх каласоў, як празрыстая калодзежная вада, здольна здаволіць многія з нашых памкненняў. Трэба толькі пачуць. Трэба толькі яму адкрыцца.
3. Беларуская хатка
Помню дзеда хату,
Поўну экспанатаў:
З карэнняў калыска,
Гліняная міска,
Драўляная лыжка,
Двайная гладышка,
Святыя іконы,
Круглы серп зублёны,
Вялікія кросны,
Кадаўбец дзівосны,
Каменныя жорны,
Дзяжа на хлеб чорны,
Стары калаўротак,
Са сноўніцай мотак
Гладкая качалка,
Крэсіва – запалкі...
З верша Віктара Шведа „Поўна хата экспанатаў”
На прыкладзе экспанатаў нашага музея можна пазнаёміцца з прыладамі працы і прадметамі побыту мінулага стагоддзя.
Уяўленні аб прымітыўнай і складанай жаночай хатняй працы пачатку і сярэдзіны ХХ стагоддзя даюць такія прылады працы, як качалкі, трапачкі, маслабойка і іншыя. Дзіцячая калыска і дзіцячая стойка, пінеткі 1960-х гадоў, распашонкі, шапачкі і іншыя дзіцячыя рэчы распавядаюць пра тое, як гадавалі дзяцей нашы бабулі і мамы.
У гэтым раздзеле сабраны прадметы старога вясковага побыту, начынне, няхітрыя прыстасаванні, якімі раней карысталіся жанчыны: качарга, вілкі, чапяла, хлебная лапата, памяло, бочачкі, прасы.
У музеі выстаўлены разнастайныя прадметы, якія даюць уяўленне пра гаспадарча-побытавую і працоўную дзейнасць нашых продкаў.
Лёс нам даў мірны характар, чулае сэрца, шчырую душу, бязмерную шчодрасць і гасціннасць. Беларусы славяцца сваімі рамёствамі, пагэтаму нельга не ўспомніць жанчын - майстрых, якія ўсё гэта стварылі сваімі рукамі.
Вышыванкі і карункі –
Дзён мінулых падарункі.
Не з салону, не з бутыку.
Колькі густу! Колькі шыку!
4. Гаспадыні сядзіб
Умеюць працаваць з любоўю,без прынукі
Рабіць утульным дом жаночыя рукі.
І калі мы гаворым пра традыцыі беларускай сям'і - адкуль яна такая ўтульная, моцная - асабліва адзначаем ролю захавальніцы ачагу. Асаблівым святлом чагосьці нязведанага азораны вочы таленавітых жанчын нашага раёна і мясцовасці. Яны, нягледзячы на хатнія турботы, зрабілі прыгожымі свае двары. Праца – гэта своеасаблівы будзільнік, які дыктуе рэжым, прымушае засяродзіцца на галоўным – сваім захапленні.
Галоўнае – праявіць фантазію, вынаходлівасць і цярпенне. А гэта, дарэчы, таксама навука і таксама праца!
5. Не адзенне – заглядзенне
Адзенне шчыльна затуляе
Красу жанчын – цудоўны дар.
Як адзене яна гэта адзенне-
Дык не жанчына – адно заглядзенне!
Адзенне, якое насілі нашы продкі ў важныя моманты жыцця, зроблена ўласнымі рукамі, сагрэта цяплом душы, майстэрствам рук, дабрынёй думак. Іншымі словамі, гэта наш ахоўны талісман, нябачная повязь часоў і пакаленняў…
Што ні возьмешь – заглядзенне.
Беларускае адзенне!
Мінае час, а мода амаль не мяняецца!
Прыгожае адзенне –
Такое яркае, што ўсім
Яно на заглядзенне.
Тут дзівосаў – нібы крама.
І сукенкі, і хусцінкі –
Для бабулі і дзяўчынкі
6. Упрыгожванні
7. Яны прайшлі дарогамі вайны
Прайшла вайна… Семдзесят чацвёрты год
Пад мiрным небам прачынаецца Айчына,
Але нiколi не забудзе наш народ –
Забыцца пра такое немагчыма
Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне ў нашай краіне, нягледзячы на прайшоўшыя дзесяцігоддзі, жывая. Зноў і зноў у адрас ветэранаў і ўдзельнікаў вайны хочацца выказаць словы падзякі і прызнання за вялікі подзвіг. Сляды перажытага можна прачытаць ў поглядах жанчын-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Цяжкім выпрабаваннем стала Вялікая Айчынная вайна для жанчын. У баявых частках і злучэннях супраць захопнікаў ваявалі больш за 800 тысяч жанчын. Больш як 50 тысяч ваявалі ў партызанскіх атрадах і брыгадах на акупаванай тэрыторыі. Тысячы жанчын Беларусі былі ўзнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі.
Подзвіг беларускіх жанчын-маці, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны аддавалі самае дарагое ў імя Перамогі, бессмяротны. І сёння мы з трапятаннем ўспамінаем імёны тых беларускіх жанчын, якія былі ўдастоены высокага звання Герояў Савецкага Саюза. Гэта Алена Рыгораўна Мазанік, Марына Барысаўна Осіпава, Ганна Іванаўна Маслоўская, Таццяна Савельеўна Марыненка.
Зэльвенская зямля з першага дня Вялікай Айчыннай вайны стала месцам жорсткіх баёў. Да 1 ліпеня 1941 года ўся Зэльвеншчына была акупіравана ворагам.
Увесь цяжар вайны нараўне з мужчынамі неслі жанчыны.
Экспазіцыя «Яны прайшли дарогамі вайны» распавядае пра жанчын - удзельніц Вялікай Айчыннай вайны. У прыватнасці, аб старшыне медыцынскай службы Таццяне Барадзіной (Ставіцкай), санінструктары Наталлі Ганчарэнка (Аляксеевай), сувязістках Арловай, Якаўлевай, Волдаравай, Вользе Аляксандраўне Санфіравай, камандзіры эскадрыллі начнога авіяцыйнага палка, які вёў баявыя дзеянні на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, Аграфене Максімаўне Паваліхінай (Серада), сувязной атрада, а затым і брыгады “Перамога”.