Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

4 класс

Дарагія вучні!

Вось і закончылася пачатковая школа! Наперадзе у вас чакае доўгачаканы летні адпачынак. Жадаю усім вам увасобіць свае жаданні і мары ў рэальнасць, напоўніцца новымі сіламі, захаваць у памяці кожнае радаснае імгненне.

Няхай гэта лета прынясе толькі станоўчыя эмоцыі, а наперадзе чакаюць яркія ўражанні!

Бяспека дзяцей летам.
Летні перыяд нясе ў сабе не толькі радасць канікулаў, магчымасць загараць і купацца, але і значную рызыку для дзяцей. Звязана гэта з мноствам фактараў. Летам дзеці едуць адпачываць у дзіцячыя лагеры, у вёску да бабуль, ходзяць купацца на рэчку і гуляць у лес, усё гэта ў комплексе з высокай актыўнасцю сонца, насякомымі і скорапсавальнай ежай нясе розныя пагрозы.
Забяспечыць бяспеку дзяцей летам у першую чаргу задача бацькоў. Нават калі вы летам адпраўляеце куды-небудзь дзіця, то забяспечце яго сродкамі абароны, абгаварыце з ім тэхніку бяспекі, паклапаціцеся аб рэгулярнай сувязі і пракансультуйце тых дарослых, якія будуць прыглядаць за вашым дзіцём, аб нюансах яго паводзінаў і асаблівасцях арганізма.

Гульня-трэнінг "Я і мае сябры" прайшла ў чацвёртым класе. Спачатку дзеці даведаліся, якімі якасцямі павінен валодаць сапраўдны сябар і якую ролю адыгрываюць сябры ў нашым жыцці. У час гульні вучні прынялі ўдзел у розных конкурсах і разыгрывалі розныя сітуацыі. Класная гадзіна прайшла цікава і займальна, а галоўнае, спадабалася дзецям.

Стена