Інфармацыйная гадзіна "15 лютага - Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў"
15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца памятная дата - Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У гэты дзень ў 1989 годзе апошні савецкі салдат перайшоў мост памежнай ракі Амудар'я пад Термез - завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана. Вайна ў Афганістане доўжылася 9 гадоў 1 месяц і 18 дзён. Звыш 14 тысяч савецкіх воінаў загінулі на чужой зямлі, 6 тысяч памерлі пасля ад ран і хвароб, 311 чалавек зніклі без вестак. Гэта былі самыя вялікія страты Савецкай Арміі з часоў Вялікай Айчыннай вайны. Час аддаляе нас ад тых падзей. Не стала магутнай дзяржавы, чые інтарэсы абаранялі ў далёкім Афгане і тысячы беларусаў. Аднак, памяць пра вайну па-ранейшаму болем адгукаецца ў сэрцах маці, бацькоў, удоў, дзяцей тых хлопцаў, якія вярталіся дадому «грузам-200". У Афганістане з 1979 па 1989 гады праходзілі службу каля 30 тысяч ураджэнцаў Беларусі. З іх 771 чалавек загінуў. Сёння ў адным толькі Менску жывуць больш за чатыры тысячы ветэранаў вайны ў Афганістане, з іх - больш за 200 інвалідаў, а таксама 97 сем'яў - бацькі і ўдовы загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў. Для іх гэта - Дзень памяці.