Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
У Беларусі сёння адзначаецца Дзень дзяржаўнага герба і сцяга
Гэтае свята згодна з указам Прэзідэнта адзначаецца кожную другую нядзелю мая ўжо 20 гадоў. Дзяржаўныя сімвалы былі зацверджаны на Рэспубліканскім рэферэндуме 1995 года. Герб, сцяг і гімн - гэта атрыбуты моцнай і незалежнай дзяржавы. З вучнямі школы была праведзена інфармацыйная гадзіна па аднаўленні і пашырэнні ведаў аб беларускай сімволіцы.
Беларускі сцяг лятаў у космас, узнімаўся на самыя высокія горныя вяршыні, быў у Антарктыдзе. Спартсмены пасля сваіх перамог у рукі бяруць дзяржаўны сцяг. Пад гімн Беларусі сцяг краіны ўзнімаюць на цырымоніях узнагароджання вялікіх спартыўных спаборніцтваў. З нашым сцягам лёгка знайсці беларускіх балельшчыкаў на трыбунах розных спартыўных ці музычных форумаў. Герб і сцяг нашай краіны вянчаюць усе дзяржаўныя ўстановы.
А эталоннае гучанне галоўнай песні нацыі - гімна - мы чуем на розных дзяржаўных мерапрыемствах. Двойчы на дзень ён гучыць у эфіры тэле- і радыёканалаў краіны - у пачатку і завяршэнні вяшчання. Дарэчы, эталоннае гучанне гімна было запісана ў студыі Дома радыё. А эталонныя выявы герба і сцяга захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Беларусі.