Тыдзень маці ў Ялуцавіцкім дзіцячым садзе-базавай школе.
14 красавіка ў краіне традыцыйна адзначаўся Дзень маці. З 1996 года гэты дзень трывала ўвайшоў ў гісторыю нашай дзяржавы як свята ўшанавання ўсіх жанчын-маці. Быць маці ганарова і вельмі адказна, таму што мацярынства узвышае жанчыну. Для кожнага дзіцяці або дарослага матуля самы родны, дарагі і блізкі чалавек.
Адметным і цікавым, запамінальным і непаўторным атрымаўся Тыдзень маці і ў нашай установе, які прайшоў з 8 па 14 кастрычніка.Рыхтаваліся ўсе: ад дашкалят да педагогаў.
Дашкольнікі і малодшыя школьнікі малявалі партрэты сваіх матуль. У дзіцячым садзе прайшла забаўляльная праграма "Мама - першае і галоўнае слова". Самым шматлікім па колькасці ўдзельнікаў быў конкурс мастацкага слова “Няхай заўсёды будзе мама”. Усе класныя калектывы прынялі ў ім удзел. Дзеці чыталі вершы розных аўтараў, але ўсе яны былі прысвечаныя адной тэме: “Мама”. Галоўнай асаблівасцю гэтага конкурсу было тое, што ў якасці журы выступалі матулі дзяцей.
10 кастрычніка ў спартыўным зале ўстановы прайшлі Вясёлыя старты “Хачу, каб мама была здарова”. Мамы разам з дзецьмі з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах на хуткасць, кемлівасць і знаходлівасць. У выніку перамагло сяброўства.
Праведзены тэматычныя інфармацыйныя і класныя гадзіны, прысвечаныя Дню маці.
Завяршыўся тыдзень канцэртнай праграмай "Зорны дождж" у якой прынялі удзел вучні 1-9 класаў і іх малулі. Дзеці чыталі вершы для матуль, спявалі песні, танцавалі, паказвалі жартоўныя сцэнкі. У канцы свята мамы атрымалі ў падарунак ружы з кляновых лістоў і віншавальныя паштоўкі.