Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэматычная інфармацыйная гадзіна «15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў»

Дата: 17 февраля 2020 в 10:50, Обновлено 17 февраля 2020 в 11:14
Автор: Заяц Д. В.
567 просмотров

15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца памятная дата - Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.Беларусь заўсёды будзе памятаць салдат і афіцэраў, якія прайшлі праз суровыя выпрабаванні, праявілі самаадданасць і адвагу ў гарачых кропках планеты. Тых, хто прыняў на сябе ўдар міжнароднага тэрарызму. Кошт гэтага жорсткага супрацьстаяння - тысячы жыццяў маладых хлопцаў, рэкі слёз зломленых горам маці, удоў і дзяцей. Памяць аб страце назаўжды застанецца незагойнай ранай для беларускага народа. Мы бясконца ўдзячны лёсу за кожнага воіна, які вярнуўся дадому. Рады за ўсіх, хто знайшоў свой шлях у мірным жыцці. З'яўляючыся ўзорам мужнасці і гонару, воіны-інтэрнацыяналісты сталі сімвалам вернасці прысязе і воінскаму абавязку. Вамі ганарацца ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, на вас раўняецца маладое пакаленне

 Дзень 15 лютага – гэта не толькі дзень памяці ўсіх загінуўшых, але і праяўленне глыбокай удзячнасці тым, хто вярнуўся дадому, хто сумленна і мужна выканаў свой воінскі і грамадзянскі абавязак у Рэспубліцы Афганістан. Грамадствам дадзена высокая ацэнка значнасці выкананага абавязку ўсімі ўдзельнікамі афганскіх падзеяў.У гэты дзень ў 1989 годзе апошні савецкі салдат перайшоў мост памежнай ракі Амудар'я пад Термез - завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана. Вайна ў Афганістане доўжылася 9 гадоў 1 месяц і 18 дзён. Звыш 14 тысяч савецкіх воінаў загінулі на чужой зямлі, 6 тысяч памерлі пасля ад ран і хвароб, 311 чалавек зніклі без вестак. Гэта былі самыя вялікія страты Савецкай Арміі з часоў Вялікай Айчыннай вайны. Час аддаляе нас ад тых падзей. Не стала магутнай дзяржавы, чые інтарэсы абаранялі ў далёкім Афгане і тысячы беларусаў. Аднак, памяць пра вайну па-ранейшаму болем адгукаецца ў сэрцах маці, бацькоў, удоў, дзяцей тых хлопцаў, якія вярталіся дадому «грузам-200". У Афганістане з 1979 па 1989 гады праходзілі службу каля 30 тысяч ураджэнцаў Беларусі. З іх 771 чалавек загінуў. Сёння ў адным толькі Менску жывуць больш за чатыры тысячы ветэранаў вайны ў Афганістане, з іх - больш за 200 інвалідаў, а таксама 97 сем'яў - бацькі і ўдовы загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў. Для іх гэта - Дзень памяці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.