Гульня "Беларуская скарбонка"
Каб лепей пазнаць гісторыю свайго краю, выхоўваць любоў да родных мясцін, трэба размаўляць на роднай мове. З мэтай папулярызацыі беларускай мовы сярод дашкольнікаў у дзіцячым садзе прайшла пазнавальная і займальная гульня “Беларуская скарбонка". Дзеці прынялі ў ёй актыўны ўдзел і з задавальненнем выконвалі прапанаваныя заданні.
Скарбніца нашай краіны вельмі багатая песнямі, апавяданнямі, вершамі і казкамі, традыцыямі і святамі. Казкі любяць усе — дарэчы не толькі малыя, але і дарослыя. Так вось, размаўляючы на беларускай мове – мове нашых бацькоў і продкаў у паўсядзёным жыцці – малыя кожны дзень адпраўляюцца ў казачнае падарожжа слоў: крок за крокам яны пазнаюць усё больш і больш, і стараюцца ўжываць свае веды ў ігравой і навучальнай дзейнасці. А як прыемна чуць ад бацькоў, калі дзеці прыходзяць да дому пасля дзіцячана садку, і пачынаюць вучыць іх.! Што гэта значыць? Гэта значыць тое, што дзеткам падабаецца вывучаць родную мову!