2 лістапада стартуе акцыя МНС супраць курэння «Не прапальвай сваё жыццё!»
Мерапрыемствы пройдуць у чатыры этапы. У першы дзень удзельнікі праедуць па «Маршрут бяспекі» аўталаўкі і раскажуць пра бяспеку пры курэнні. Далей у рамках першага этапу наведаюць найбольш ажыўленыя месцы гарадскога пасёлка Зэльва, каб расказаць пра бяспеку як мага большай колькасці людзей. Актыўна будзе выкарыстоўвацца наглядна-выяўленчая прадукцыя.
У перыяд 2 і 3 этапы акцыі ратавальнікі будуць сустракацца з людзьмі ў арганізацыях і на прадпрыемствах, установах аховы здароўя, а таксама ў навучальных установах. З работнiкамi паразмаўляюць аб пажарнай бяспекі, раскажуць аб праблеме неасцярожнага курэння і нават будуць мяняць цыгарэты на больш карысныя прадметы.
Фінальны этап акцыі пройдзе на адкрытых пляцоўках, буйных аб'ектах гандлю.