СА СВЯТАМ 8 САКАВІКА!!!
8 сакавіка ва ўсіх нас асацыіруецца з пачаткам вясны, вяртаннем цяпла і абуджэннем жыцця ў прыродзе. Стагоддзі і тысячагоддзі сусветнай гісторыі асвечаны мудрасцю і пяшчотнасцю, абаяльнасцю і прыгажосцю жанчын. Дзякуючы вашай жыццёвай сіле, натхненню і доўгацярпенню працягвае існаваць чалавечы род. Няхай добрыя пачуцці саграваюць вашы сэрцы. Няхай побач будуць верныя надзейныя людзі, якія дапамагаюць палегчыць вашу працу і ахоўваюць ад нягод. Новых вам эмоцый, веснавога натхнення, цудоўнага настрою, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!
З вясны пачаткам нездарма прыходзіць,
Як свята светлае, Жаночы дзень,
Бо, як вясна дае жыццё прыродзе,
Так і жанчына нам жыццё дае.
І сягоння нашым цудоўным
Красуням і берагіням
Зычым долі радасцю поўнай,
Са снегам ліхое ўсё – згіне!
Сонца пяшчотна няхай вас цалуе,
Ветрык вясновы лашчыць.
З новай вясною я вас віншую!
Ззяюць хай вочы шчасцем!
Шчасце ў сэрцы, ў сям’і, наогул –
У вашай жаночай долі
Будзе няхай.
Карацей – зямнога
Шчасця! Што трэба болей?