Вучэбная эвакуацыя
Галоўная задача падчас узнікнення пажару на аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей - своечасовая іх эвакуацыя. А галоўны вораг у любой надзвычайнай сітуацыі - гэта паніка. Каб пазбегнуць яе, неабходна валодаць дастатковым запасам ведаў і валодаць пэўнымі навыкамі. Менавіта з гэтай мэтай ва ўсіх установах адукацыі штогод праводзіцца практычная адпрацоўка планаў эвакуацыі на выпадак пажару.
7 верасня ў нашай дашкольнай установе прайшлі мерапрыемствы ў рамках Адзінага дня бяспекі: вучэбная пажарная эвакуацыя, гутаркі і тэматычныя заняткі з выхаванцамі.
Усе дзеянні калектыву адпавядалі прадпісаным правілам. Дзеці былі эвакуіраваны ў пэўнае месца на тэрыторыі ўстановы і правераны выхавацелямі па спісах.
Вучэбная эвакуацыя праводзілася з элементамі гульні, каб навучыць дзяцей дзейнічаць, не паддаючыся паніцы, і ў выпадку небяспекі хутка пакінуць будынак.
Праведзена прафілактычная гутарка з калектывам начальнікам аддзела нагляду і прафілактыкі, маёрам унутранай службы МНС Якімовічам Аляксеем Міхайлавічам па прапагандзе бяспечных умоў пражывання і працоўнай дзейнасці насельніцтва.
ФОТААЛЬБОМ