ТЫДЗЕНЬ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА
Установы культуры, музеі, бібліятэкі падрыхтавалі серыю тэматычных мерапрыемстваў, якія пройдуць па ўсёй краіне з 11 па 18 верасня.
Першы ў гісторыі незалежнай Беларусі Дзень народнага адзінства беларусы адзначаць 17 верасня.
Нагадаем, дзяржаўнае свята Дзень народнага адзінства заснаваны Указам Кіраўніка дзяржавы ад 7 чэрвеня 2021 г. № 206. Адзначаць яго будуць штогод 17 верасня, афіцыйна выхадным ён не стане. Паводле інфармацыі прэс-службы Прэзідэнта, дата абраная не выпадкова: гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора. Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў ААН.
На працягу Тыдня народнага адзінства ў Беларусі пройдуць патрыятычныя акцыі, конкурсы, форумы і канферэнцыі, будуць працаваць дыялогавыя пляцоўкі і круглыя сталы, марафоны добрых спраў - усе гэтыя мерапрыемствы прасякнуты ідэяй аб’яднання беларусаў як нацыі. Бо салідарнасць, захаванне духоўных каштоўнасцяў і маральных ідэалаў, разнастайнасці традыцый, міру і стабільнасці - прынцыпы, якія заўсёды былі важныя для нашага народа.
План мерапрыемстваў дзяржаўнай установы адукацыі,
прысвечаных святкаванню Дня народнага адзінства
17.09.2021
№п/п |
Мерапрыемства |
Час |
Адказныя |
1 |
“Па старонках рускай і беларускай мовы” занятак-забава з выкарыстаннем твораў вуснай беларускай і рускай народнай творчасці. |
13.09-17.09 (згодна сеткі спецыяльна арганіўаванай дзейнасці) |
Выхавальнікі |
2 |
Беларускія і рускія народныя гульні на працягу дня ва ўсіх узроставых групах |
13.09-17.09 |
Выхавальнікі |
3 |
Тэматычнае свята прысвечанае “Дню народнага адзінства” у рознаўзроставай групе №2 “Радзіма – родная мая” |
17.09 |
Вялічка Л.В. |