Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

БЕЛАРУСКАЯ СКАРБОНКА

Дата: 20 февраля 2022 в 22:46, Обновлено 23 февраля 2022 в 15:14
Автор: Заяц Д. В.
148 просмотров

"Беларуская скарбонка" - гэта гульні для дзяцей і дарослых, якія дапамогуць вывучыць родную мову без нуды і прымусу. Акрамя гэтага, яны навучаць вашых дзетак чытаць і паспрыяюць развіццю ўвагі і кемлівасці. Іх можна выкарыстоўваць на занятках у дзіцячых садках і школе, а таксама гуляць дома, усёй сям'ёй. А дыдактычная гульня − гэта яшчэ і навучальная гульня. Яе галоўная асаблівасць у тым, што дзеці гуляюць, не падазраючы, што засвойваюць новыя веды.

18 лютага у рамках правядзення Тыдня роднай мовы выхаванцы старэйшай групы гулялі у дыдактычныя гульні комплекса "Беларуская скарбонка". Дзецям гуляць вельмі спадабалася, да гульняў яны адносіліся сур'ёзна і з адказнасцю і атрымалі вялікае задавальненне ад сваёй праацы.

фота

                               Шануем родную мову.

       Развіццё асобы дзіцяці ў грамадстве немагчыма без ведання роднай мовы. Дашкольны ўзрост з'яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для авалодання дзецьмі беларускай мовай. Менавіта ў гэты прамежак жыцця ў дзіцяці фарміруецца цікавасць, патрэба да ведаў, якія адпавядаюць яго прыродным і індывідуальным магчымасцям, закладваецца фундамент ведаў роднай мовы.   

     Для дзяцей, у нашай сельскай мясцовасці, першай мовай з’язляецца беларуская, праўда, часта не чыстая, а змешаная з рускай. Раскрыць дзецям прыгажосць роднай мовы, паказаць яе мілагучнасць – адзін са щляхоў выхавання любві да сваёй Радзімы. Дык будзем з замілаваннем услухоўвацца у нашу мову, разам вучыцца мове, далучацца да невычэрпных крыніц беларускай літаратуры, мастацтва, гісторыі і роднага краю. Неабходна старацца як найлепш карыстацца роднай мовай, з павагай адносіцца да яе, прывіваць любоў і пашану да мовы Бацькаўшчыны нашым дзецям.

         21 лютага ў нашай дашкольнай установе адзначаецца Сусветны дзень роднай мовы, дзе выхаванцы вучацца называць прадметы на беларускай мове,  завучваць невялікія тэксты. Акрамя заняткаў існуюць іншыя цікавыя формы работы: чытанне казак, вершаў, разгляданне малюнкаў, інсцэніроўка казак, маляванне па творах белорускіх пісьменнікаў, беларускіх народных казках, завучванне пацешак, праводзяцца беларускія рухомыя  гульні.

        Залатыя лісцікі на дрэвах, кожная птушка, кожная кветка і, канешне, чалавек — усе маюць сваю мову. Сапраўды, чалавечую мову нельга параўнаць з мовай птушак, жывёл, раслін. Яна з'яўляецца больш прыгожай, мілагучнай, дзякуючы ей людзі размаўляюць, вучацца, дасягаюць сваей мэты Родная мова з’яўляецца формай існавання і захавання народных традыцый, звычаяў, духоўных скарбаў, спосабам і сродкам развіцця нацыянальнай культуры.      Мова — гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек.
     Мы павінны абараняць нашу мову, не саромецца яе, паважаць яе самі, а таксама прывіваць любоў і павагу да яе нашым дзецям.  “Трапяткая і сіняя, як васілёк, і гарачая, як прамень” — так назваў родную мову наш таленавіты пісьменнік і паэт, непераўзыдзены рамантык Уладзімір Караткевіч. І хочацца верыць, што наша родная мова заўседы застанецца любiмай, паважанай i ўвогуле, самай лепшай.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.