Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

“Па сцяжынках беларускіх народных казак”

Дата: 18 февраля 2022 в 23:08, Обновлено 20 февраля 2022 в 23:24
Автор: Заяц Д. В.
151 просмотр

У рамках Тыдня роднай мовы ў малодшай рознаўзроставай групе прайшла гульня " Падарожжа па сцяжынках беларускіх казак". Народныя казкі – найбагацейшы скарб, у іх увасоблены мудрасць, мастацкі талент народа, глыбокі розум чалавека над жыццём, яго вопыт, назіранні за навакольнымі з’явамі. Казка ўзнаўляе даўно забыты час і падзеі, страчаныя ў памяці народа, своесаблівы каларыт часу і жыцця. Менавіта праз казку дзеці дакранаюцца да жыцця, культуры, быту нашых продкаў.

Казка дае маленькаму чалавеку ўрокі патрыятызму і маралі. Усім саім паэтычным ладам яна вучыць разумець народнае ўяўленне пра добрае і злое, высокае і нізкае, сумленнае і агіднае, гуманнае і жорсткае. Яна садзейнічае развіццю эстэтычных пачуццяў, без якіх немагчыма высакароднасць душы, суперажыванне, сардэчная чуласць да чалавечага гора, пакут. Яна ўмацоўвае ў дзяцей жыццялюбства, аптымізм, вучыць іх марыць, развівае ўяўленне, будзіць творчыя здольнасці. Дзякуючы казцы дзеці пазнаюць свет не толькі розумам, але і сэрцам.
Патрабуецца інтэнстўная душэўная праца дзіцяці, каб здолець пайсці за ўяўленнямі казачніка, развіваючы і фарміруючы свет уласных ўяўленняў, пашыраючы свае веды аб навакольным асяроддзі. І калі мы расказваем дзецям казкі, важна не проста вучыць іх сачыць за ланцужком падзей, за сюжэтам, але і ствараць умовы для развіцця такіх пазнавальных працэсаў, як успрыманне, памяць, мысленне, мова, уяўленне. Менавіта эмацыянальнасць і здольнасць да пераймання, атаясамліванне сябе з казачнымі героямі робяць дзяцей даверлівымі, “даступнымі” для педагагічнага ўздзеяння.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.