ДЗЕНЬ АБАРОНЦЫ АЙЧЫНЫ
23 ЛЮТАГА ПРАЙШЛО СВЯТА ПРЫСВЕЧАНАЕ
ДНЮ АБАРОНЦЫ АЙЧЫНЫ
23 лютага - гэта цудоўнае свята сапраўдных мужчын - і гэта не толькі тыя, хто служыў. Сапраўдны мужчына - гэта той, хто выконвае свае абяцанні, абараняе і дапамагае тым, хто слабейшы. 23 лютага - гэта свята не толькі ваенных, але і ўсіх мужных і адважных людзей, хлапчукоў якія наведваюць дзіцячы сад, якія вартыя сардэчных віншаванняў. У мужны лютаўскі дзень. ВІНШУЕМ СА СВЯТАМ!
У гэты дзень мы знаёмілі дзяцей і расказвалі, што такое армія, выхоўвалі паважлівае стаўленне да вайсковага чалавеку, чалавеку ў форме, любоў да Радзімы, і развівалі патрыятычныя пачуцці.
Такія мерапрыемствы, праведзеныя з дзецьмі, закладваюць у іх душах зярняткі патрыятызму, пачуцця абавязку перад Радзімай. Па традыцыі ў нашым дзіцячым садзе на Дзень абаронцы Айчыны прайшло спартыўнае свята. Усе дзеці рознаўзроставай группы прымалі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах “Калі мы адзіны - мы не пераможны”. Маленькім спартсменам трэба было прайсці эстафеты і спаборнічаць у розных конкурсах.