Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Пад сімвалам сонца

Дата: 29 июля 2022 в 11:58, Обновлено 6 сентября 2022 в 13:39
Автор: Заяц Д. В.
89 просмотров

Пад такой назвай прайшла гульня – падарожжа ў ДУА “Дзіцячы сад в.Ялуцавічы”. Мэта – стварэнне ўмоў для развіцця пазнавальных здольнасцей выхаванцаў. Выхавальнік Вялічка Людміла Вацлаваўна ставіла задачы праз правядзенне гульні – падарожжа пашырыць і паглыбіць веды дзяцей аб традыцыях, звычаях, гульнях беларускага народа, пазнаёміць з нацыянальнымі арнаментамі, які выкарыстоўваюцца не толькі ў адзенні.

          Гульня  праводзілася ў выглядзе падарожжа па пазнавальных станцыях.   Першая станцыя “ Музычна – забаўляльная”. На ёй  дзеці  адгадвалі загадкі, чыталі вершы,   слухалі песні аб сонцы.

         Другая “Пазнавальная”, дзе выхаванцы пазнаёміліся са значэннем сонца ў жыцці чалавека, як крыніцы жыцця і цяпла для ўсяго жывога на зямлі. Даведаліся чаму сонейка па рознаму свеціць і грэе ў розную пару года і чаму нельга глядзець на сонца без спецыяльных акуляраў.

         На станцыі “Беларускі арнамент”  адбылося знаёмства з арнаментамі “сонца”, “багацця”, “жыцця” і іншымі. Дзеці разглядвалі вышыванкі, якія выкарыстоўваліся на ручніках і адзенні беларускага народа, знаходзілі арнаменты   на вырабах, называлі іх значэнне.  Таксама даведаліся пра арнамент “Узыходзячае сонца” на сцягу  нашай любімай Радзімы Рэспублікі Беларусь.

          Апошняя станцыя была  “Станцыя маленькіх умельцаў”. На ёй  выхаванцы малявалі і ляпілі сонца, размалёўвалі арнаменты і вывучылі пацешку аб сонцы.

         Гульня  - падарожжа прайшла  весела, цікава і   пазнавальна. Дзеці былі вельмі задаволены.

         Правядзенне такіх заняткаў у год гістарычнай памяці мае вялікае значэнне для выхавання ў дзяцей нацыянальнай свядомасці, патрыятызму і дабразычлівасці да людзей.

фота

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.