Тыдзень “Ягады лясныя і садовыя"
Я спелых ягад набяру-
варэнне смачнае звару !
замацоўвалі ўжо набытыя веды аб лясных і садовых ягадах, ўспаміналі іх назвы, спосабы вызначэння ягад па знешнім выглядзе. З цікавасцю разгадвалі загадкі, гулялі ў дыдактычныя гульні, а акрамя гэтага канструявалі з паперы, малявалі. Размаўлялі пра ягады, якія нельга есці.
У галіне фізічнага развіцця дзеці ўдасканальвалі свае ўменні пракатваць мячык у вароты, кіданне маленькага мячыка ў кошык, успаміналі правіла гульні “Шэры кот”, “Павук і мухі” і г.д. Дзеці замацоўвалі ўменне падбіраць слова, якое адсутнічае, вывучылі ўрывак верша М. Пазнякова “Ягады”, даведаліся шмат цікавага аб карысных ягадах і аб тым, з чаго гатуюць кампот. Усе гэтыя мерапрыемствы накіраваны на маўленчае развіццё дзяцей. Пазнавальнаму развіццю таксама спрыялі гульні на прагулках і складанне загадак пра ягады.
Вось так цікава і займальна прайшоў наш тыдзень!