21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы.
Мова родная мая ты,
Што і дзедавай была!
Мова мамы, мова таты,
Мова нашага сяла!
Разгарну буквар вясёлы –
Зноў са мной гаворыш ты,
Мілагучная заўсёды,
Як званочак залаты.
Беларуская мова - гэта дзяржаўная мова беларусаў. Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей дашкольнага ўзросту, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.
21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. Савет педагогаў ДУА “Дзіцячы сад в Ялуцавічы” вырашыў прысвяціць гэтай падзеі не адзін дзень, а цэлы Тыдзень беларускай мовы і культуры.
Першы тэматычны дзень “ Мой родны кут, як ты мне мілы!” быў прысвечаны беларускім народным песням і танцам. Музычны кіраўнік Чарняк Таццяна Алегаўна разам з дзецьмі слухалі беларускія народныя песні, спявалі песні на беларускай мове, асабліва дзецям падабаецца песня “Беларусь – мая Радзіма”, танцавалі танец “Бульба”.
У другі дзень, дзень роднага слова “Каб мова беларуская гучала”, дзеці чыталі вершы на роднай мове. Усе удзельнікі другога дня былі ўзнагароджаны.
Трэці дзень - Дзень беларускіх гульняў. Кіраўнік фізічнага выхаванння Раманчык Валянціна Антонаўна праводзіла фізкультурныя заняткі з выкарыстаннем беларускіх народных гульняў “Вясёлыя гульні па-беларуску”.
На чацвёрты дзень мы вырашылі арганізаваць Свята беларускай бульбы пад кіраўніцтвам выхавальніка Яскевіч І.А., атрымалася вясёлым і прынесла дзецям станоўчыя эмоцыі. Беларускія дранікі былі вельмі смачнымі.
У пяты, заключны дзень, дзеці пабывалі ў гасцях у беларускіх казак. Сіламі выхаванцаў разам з выхавальнікам Вялічка Людмілай Вацлаваўнай была паказана інсцэніроўка казкі “Зайкава хатка”. Дзеці прымалі ўдзел у казачнай віктарыне, з захапленнем адгадвалі ўрыўкі з беларускіх казак, адказвалі на пытанні, звязаныя з казкамі. Такім чынам яны змаглі прымяніць веды, атрыманыя на занятках.
Усюды панавалі дзіцячы смех, шум і весялосць. Усе былі шчаслівыя, а шчаслівыя ад захаплення вочы дзяцей - лепшая ўзнагарода для педагогаў.
Тыдзень беларускай мовы прайшоў на добрым метадычным ўзроўні, а спрыяла гэтаму дружная каманда педагогаў установы.