Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту пачуцця патрыятызму.

Дата: 23 февраля 2018 в 15:17, Обновлено 25 февраля 2018 в 15:21
Автор: Бойко О. С.
630 просмотров

Свята 23 лютага ў дзіцячым садзе – добрая падстава для выхавання ў дзяцей пачуцця патрыятызму, прыналежнасці да лепшых традыцый сваёй Радзімы, фарміравання ў дзяцей гонару за слаўных абаронцаў Айчыны. Гэта свята ўсіх людзей, якія стаяць на варце нашай Радзімы. Гэта свята сапраўдных мужчын — адважных і смелых, спрытных і надзейных, а таксама свята хлопчыкаў, якія вырастуць і стануць абаронцамі Айчыны.

У дзіцячым садзе  знаёмім дзяцей і расказваем, што такое армія, чаму 23 лютага — Дзень абаронцы Айчыны. Выхоўваем паважлівае стаўленне да ваеннага чалавека, чалавека ў форме, прывіваючы любоў да Радзімы, і развіваем патрыятычныя пачуцці.

          У нашым дзіцячым садзе прайшло музычна-спартыўнае свята, прысвечанае Дню абаронцы Айчыны, якое закладвае ў іх душах зярняткі  патрыятызму, пачуцця абавязку перад Радзімай. Дзень абаронцы Айчыны ў нашым дзіцячым садзе, па шматгадовай традыцыі, адзначаецца спартыўным святам. У час правядзення мерапрыемства  выхаванцы спявалі песні і чыталі вершы пра абаронцаў, танцавалі. Цікава і весела прайшлі эстафеты «З купіны на купіну», «Прапаўзі па цясніне». Займальным для дзяцей быў конкурс «Збяры ўсё для паходу». Дзеці паказалі ўвесь свой спрыт, сілу і кемлівасць, перацягвалі канат, лёталі на самалётах, з важнасцю на сваіх плячах насілі пагоны, прымяралі ваенную форму. Усе ўдзельнікі добра падрыхтаваліся да спаборніцтваў, і таму  перамагла дружба.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.