Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

Дата: 11 мая 2020 в 20:00, Обновлено 14 мая 2020 в 20:04
Автор: Кисель О. В.
199 просмотров

10 мая 2020 года ў нашай краіне адзначаўся Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Гэта свята ўсталявана ў азнаменаванне прыняцця рэспубліканскім рэферэндумам 14 мая 1995 года дзяржаўнай сімволікі і адзначаецца штогод у другую нядзелю мая.

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой зялёны контур краіны, накладзены на залатыя промнi ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Вышэй контуру змешчана пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых жытніх каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, а злева – ільну. Каласы абвіты чырвона-зялёнай стужкай, на якой унізе змешчаны надпіс золатам «Рэспублiка Беларусь». Гэта выява на гербе ўвасабляе лепшыя якасці беларускага народа – працавітасць, імкненне да свабоды і патрыятызм.

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з двух гарызантальна размешчаных каляровых палос чырвонага і зялёнага колераў. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі. Чырвоны колер на нашым сцягу – гэта колер сцягоў Чырвонай Арміі і беларускіх партызан, якія вызвалілі родную зямлю ад фашысцкіх захопнікаў. Зялёны колер – колер лясоў і палёў, сімвал вясны, надзеі і адраджэння. Белы колер арнаменту адлюстроўвае духоўную чысціню беларусаў. Сцяг мацуецца на дрэўцы, пафарбаваным у залацісты колер.

Герб і сцяг з’яўляюцца галоўнымі сімваламі нашай краіны. Гэта наша гісторыя, гэта будучыня беларускай дзяржавы, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Айчыны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.