Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Акцыя "Размаўляй са мной па беларуску"

Дата: 19 сентября 2022 в 09:38, Обновлено 19 сентября 2022 в 13:53
Автор: Заяц Д. В.
143 просмотра

ВЕЛЬМІ ВАЖНА навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Мэта акцыі: увесці дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць іх да багацця роднай мовы, адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць.

            Першы дзень тыдня роднай мовы пачаўся з акцыі "Размаўляй са мной па беларуску".  З першых крокаў ва ўстанове адукацыі дзеці  чулі ад выхавальнікаў і работнікаў установы толькі словы прывітання і размовы  на беларускай мове. Прыемна было і тое, што дзеці і паміж сабой стараліся размаўляць па беларуску і нават папраўлялі адзін аднаго за ужыванне рускамоўных слоў.

             Вельмі важна навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы.  Мы шмат увагi ўдзяляем развiццю менавіта беларускага маўлення дзяцей. Мэта нашай дзейнасці ўвесці рускамоўных дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць іх да багацця роднай мовы, адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.