Акцыя "Размаўляй са мной па беларуску"
ВЕЛЬМІ ВАЖНА навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Мэта акцыі: увесці дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць іх да багацця роднай мовы, адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць.
Першы дзень тыдня роднай мовы пачаўся з акцыі "Размаўляй са мной па беларуску". З першых крокаў ва ўстанове адукацыі дзеці чулі ад выхавальнікаў і работнікаў установы толькі словы прывітання і размовы на беларускай мове. Прыемна было і тое, што дзеці і паміж сабой стараліся размаўляць па беларуску і нават папраўлялі адзін аднаго за ужыванне рускамоўных слоў.
Вельмі важна навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Мы шмат увагi ўдзяляем развiццю менавіта беларускага маўлення дзяцей. Мэта нашай дзейнасці ўвесці рускамоўных дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць іх да багацця роднай мовы, адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць.