17 красавіка - РЭСПУБЛІКАНСКІ СУБОТНІК
У Беларусі 17 красавіка аб'яўлены суботнік. Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 красавіка 2021 г. № 206 «Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка ў 2021 годзе», рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным ураду Рэспублікі Беларусь, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям рэкамендавана на добраахвотнай аснове правесці рэспубліканскі суботнік на рабочых месцах або ажыццявіць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан аб'ектаў і тэрыторый населеных пунктаў, гісторыка-культурных каштоўнасцяў, мемарыяльных комплексаў, мясцін баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Агульнымі намаганнямі ўсяго калектыву на тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі наведзены парадак.