Абмеркаванне новага праекта Канстытуцыі РБ
Адзіны дзень галасавання, канстытуцыйны статус Усебеларускага народнага сходу, захаванне гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, абарона персанальных звестак — гэтыя і іншыя навацыі ў Асноўным Законе абмяркоўваліся з працоўным калектывам.
У мерапрыемстве прыняў удзел старшыня Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў Панасік Вадзім Аляксандравіч.
Ён адзначыў важнасць таго, што Беларусь застаецца сацыяльна арыентаванай дзяржавай, дзе ў прыярытэце знаходзіцца чалавек, захаванне яго здароўя, забеспячэнне дастойнага ўзроўню і якасці яго жыцця.
Асаблівая ўвага ўдзелена выхаванню традыцыйных сямейных каштоўнасцей, падтрымцы дзяцей і моладзі, клопату пажылых людзей і інвалідаў, захаванню гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.
Важны аспект - увядзенне інстытута Усебеларускага народнага сходу, які выступіць вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя Рэспублікі Беларусь.
Ва ўстанове абсталяваны інфармацыйны куток, дзе кожны член калектыва мае магчымасць падрабязна пазнаёміцца са зместам праекту Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
З праектам змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь можна азнаёміцца ніжэй, або спампаваць:
- Проект изменений и дополнений Конституции Республики Беларусь [PDF], [PDF для iOS].
- Праект змяненняў i дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь [PDF], [PDF для iOS].
Меркаванні грамадзян адносна зместу праекта змяненняў і дапаўненняў, а таксама магчымыя прапановы па яго ўдасканаленні накіроўваюцца ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі:
па электроннай пошце sbor@ncpi.gov.by;
сродакамі электроннай формы;
у пісьмовым выглядзе па адрасе 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 1а, НЦПІ, з паметкай «Канстытуцыя».
Матэрыялы, якія паступілі, будуць абагульняцца і сістэматызавацца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі.