Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ - 21 ЛЮТАГА

Дата: 17 февраля 2022 в 07:40, Обновлено 20 февраля 2022 в 22:30
Автор: Заяц Д. В.
82 просмотра

У мэтах рэалізацыі Плана мерапрыемстваў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства ỳ нашай дашкольнай установе з 17.02.2022 па 22.02.2022 г. будзе праводзіцца тыдзень беларускай мовы.
Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе. Родная мова шмат не патрабуе. Хоць адзін дзень або некалькі хвілін паразмаўляйце на ёй, адчуйце асалоду ад родных слоў…

На працягу тыдня з 17 па 21 лютага ва ўстанове адукацыі праходзіў тыдзень роднай мовы. У кожнай групе з выхаванцамі праводзіліся тэматычныя заняткі і мерапрыемствы. Дзеці актыўна гулялі ў беларускія гульні, спявалі калыханкі, вучыліся называць прадметы на роднай мове, выкарыстоўваць ветлівыя словы ў паўсядзённасці і шмат іншага. Не адставалі ў гэтым нават самыя малодшыя выхаванцы.

План правядзення  тыдня беларускай мовы і  нацыянальнай культуры

Тэрмін

Назва мерапрыемства

Форма правядзення

Адказны

На працягу тыдня

Беларускія паэты -  дзецям!

Чытанне вершаў у вольны час, завучванне на памяць

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі

На працягу тыдня

Па старонках беларускага  фальклору

Чытанне беларускіх казак, легенд, праказак і г.д.

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі

На працягу тыдня

Песняры беларускіх прастораў

Знаёмства з літаратурнымі творамі беларускіх пісьменнікаў

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі

На працягу тыдня

Мастацкія скарбы роднай мовы

Выстава кніг беларускіх аўтараў

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі

17.02.2022

Папулярызацыя беларускай мовы ў сям’і

Інфармацыйныя матэрыялы для бацькоўскай грамадскасці ў бацькоўскіх кутках, на сайце ўстановы, у сетцы вайбер

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі,

18.02.2022

“ Баларуская скарбонка”

Дыдактычная гульня

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі

18.02.2022

“Па сцяжынках беларускіх народных казак”

Выстава малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў, па беларускіх казках

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі

21.02.2022

 “Баларускія матывы”

Музычная забава з выкарыстаннем сучаснай і народнай беларускай музыкі

Музычны кіраўнік

Раманчык В.А.

21.02.2022

Гавары са мной па-беларуску

Акцыя (зносіны толькі на беларускай мове)

Супрацоўнікі ўстановы дашкольнай адукацыі, выхаванцы

21.02.2022

Гучы,  Роднае слова!

Конкурс выканаўцаў вершаў на беларускай мове сярод старэйшых выхаванцаў

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі

22.02.22

Вандроўка па беларускіх казках і фальклору

Інсцэніроўка казак і вершаў

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.