Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Конкурс чытальнікаў вершаў "Гучы, роднае слова"

Дата: 22 февраля 2022 в 14:25, Обновлено 23 февраля 2022 в 14:54
Автор: Заяц Д. В.
186 просмотров

Якуб Колас пісаў: “Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. Пагэтаму нам неабходна старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць і любіць лепшыя творы беларускай літаратуры.”

Калі чуеш прыгожую мову майстроў слова або чытаеш беларускіх класікаў, то не перастаеш здзіўляцца прыгажосці і мілагучнасці беларускай мовы.

У нашай дашкольнай установе прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў сярод выхаванцаў дзіцячага сада старэйшага ўзросту.

Усе ўдзельнікі конкурсу чытальнікаў добра падрыхтаваліся і бліскуча выступілі, паказаўшы, сваё майстэрства і арыгінальнасць выканання. Пры падвядзенні вынікаў журы прыйшлося нялёгка. Пасля працяглага абмеркавання журы абвясціла вынікі. Пераможцам стаў Вязаў Багдан, выхаванец рознаўзроставай групы №2.

Вось яго выступленне.

 Віншуем і дзякуем усім дзецям за ўдзел у конкурсе чытальнікаў, за іх працу і талент. Вы малайцы!!!

Гэтым мерапрыемствам закончыўся Тыдзень роднай мовы ў нашым дзіцячым садзе. Мы правялі яго цікава,  займальна і карысна. Дзякуй за ўвагу!!!!!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.