Купалле ў нашым дзіцячым садзе
У разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле – адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі.
7 ліпеня ў нашым дзіцячым садзе адбылося фальклорнае музычна-спартыўнае свята «Купалле». Гэтае мерапрыемства ладзілася з мэтай далучэння дзяцей да беларускай культуры, да нашых старадаўніх традыцый і самае галоўнае – падарыць дзецям святочны настрой.
У свяце прымалі ўдзел выхаванцы садавых груп. У пачатку святочнай праграмы выхаванцы слухалі пра гісторыю ўзнікнення «Купалля», адкуль пайшло гэтае свята, пазнаёмілі дзяцей з традыцыямі святкавання, а таксама навучылі ўсіх прысутных плесці вянкі. Свята прайшло у форме квест-гульні. Дзеткі старэйшага і сярэдняга ўзросту шукалі цудадзейную папараць-кветку, выконвая заданні, удзельнічая у конкурсах і эстафетах, пераскоквая праз імправізаванае кастрышча. Кульмінацыяй свята стала ўпрыгожванне бярозак рознакаляровымі ланцужкамі.
Асобную радасць і азарт выклікалі народныя гульні-эстафеты. Дзеці весела і з радасцю ўдзельнічалі ва ўсіх конкурсах, прыемна было назіраць, як старанна бегалі навыперадкі, як імкнуліся перадаць эстафету іншым удзельнікам. Таксама дзяцей пазнаёмілі з сімваламі беларускай вышыванкі і іх намалявалі.
Арганізатары мерапрыемства зрабілі ўсё, каб падараваць добры настрой, радасць, весялосць, бадзёрасць, а галоўнае – пазнаёмілі дзяцей з фальклорнымі традыцыямі.