Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Навіны 2 класс

Святочная праграма, прысвечаная Дню Маці, прайшла ў нашай школе. Усе вучні класа павіншавалі сваіх дарагіх і любімых мам вершамі, песнямі і танцамі. Свята прайшло весела і цікава.

12 октября 2019 в 10:12 | Гурина М. А. | нет комментариев

Сёння адзначаецца 8 гадоў з дня нараджэння нашага аднакласніка Гогалева Яўгенія. Мы шчыра, ад усёй душы віншуем яго са святам і адрасуем яму словы віншавання:
Ты мальчишка очень славный
И уже такой большой.
День рожденья долгожданный
Наступил сегодня твой.

Мы тебе желаем дружно
Чемпионом быть во всём,
Очень умным и послушным,
Подрастая с каждым днем.

7 октября 2019 в 16:33 | Гурина М. А. | нет комментариев

Інфармацыйная гадзіна, прысвечаная Міжнароднаму Дню сталых людзей, прайшла ў класе напярэдадні 1 кастрычніка. Сталыя людзі - гэта нашы дзядулі і бабулі, сваякі, суседзі, добрыя знаёмыя. Насуперак узросту гэтыя людзі застаюцца маладымі сваім духам і адносінамі да жыцця.
Дзень пажылых людзей — гэта даніна павагі да старэйшага пакалення, перад якім мы ў неаплатным даўгу, але ў нашых сілах зрабіць іх жыццё лепшым, напоўніць яго цяплом і святлом.

1 октября 2019 в 11:52 | Гурина М. А. | нет комментариев

Вось ужо 75 гадоў аддзяляюць нас ад заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, аднак з памяці чалавецтва не згладзіліся і ніколі не згладзяцца жахлівыя злачынствы нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Памяць аб вайне – гэта наша сумленне, наша гісторыя, якая пісалася крывёю. Адзіны ўрок памяці, прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прайшоў сёння ва ўстанове для вучняў 1, 2 і 4 класаў.
Урок мужнасці раскрыў перад дзецьмі значэнне святкавання Дня Перамогі, паказаў, што Вялікая Айчынная вайна была вайной вызваленчай. На прыкладах удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, вучыліся паважаць тых, хто абараняў Радзіму ад фашызму.

16 сентября 2019 в 11:47 | Гурина М. А. | нет комментариев

З вучнямі класа была праведзена прафілактычная гутарка па правілах бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах. Гутарка была павучальнай і цікавай, у час якой вучням прапаноўваліся розныя сітуацыі і абмяркоўваліся шляхі іх вырашэння. Вельмі актыўнымі ўдзельнікамі на занятку былі Апанасевіч Аляксей і Кароль Яўгеній. На ўсе пытанні былі знойдзены адказы.

13 сентября 2019 в 15:32 | Гурина М. А. | нет комментариев

Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў 2019/2020 навучальным годзе
У 2019/2020 навучальным годзе арганізацыя адукацыйнага працэсу будзе здзяйсняцца па чвэрцях у наступныя тэрміны:
першая чвэрць – з 2 верасня 2019 г. па 31 кастрычніка 2019 г.
другая – з 11 лістапада 2019 г. па 24 снежня 2019 г.
трэцяя – з 13 студзеня 2020 г. па 28 сакавіка 2020 г.
чацвёртая – з 6 красавіка 2020 г. па 30 мая 2020 г.
На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:
восеньскія – 9 дзён з 01 лістапада 2019 г. па 9 лістапада 2019 г. уключна
зімовыя – 17 дзён з 26 снежня 2019 г. па 11 студзеня 2020 г. уключна
вясновыя – 6 дзён з 30 сакавіка 2020 г. па 4 красавіка 2020 г. уключна
летнія – 92 дні з 1 чэрвеня 2020 г. па 31 жніўня 2020 г.; для навучэнцаў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, – 82 дні з 11 чэрвеня 2020 г. па 31 жніўня 2020 г. уключна.
Для навучэнцаў I – II класаў у ІІІ чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 17 лютага 2020 г. па 23 лютага 2020 г.

7 сентября 2019 в 15:31 | Гурина М. А. | нет комментариев

2 верасня ва ўсіх школах адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная першаму званку. Нашу школьную сям'ю папоўнілі 3 вучні 1 класа. Іх сустракалі шчырымі словамі, моцнымі апладысментамі і шматлікімі падарункамі. Першы ўрок прайшоў пад назвай "Занімай, Беларусь дарагая мая, свой пачэсны пасад між народамі." Урок прайшоў у форме гульні-віктарыны, у час якой успомнілі правы і абавязкі вучняў, падзеі Вялікай Айчыннай вайны, сімвалы незалежнасці, пагаварылі пра 2 Еўрапейскія гульні. На працягу ўсяго ўрока стараліся зрабіць вывады, згодна якіх наша Радзіма занімае пачэснае месца між іншымі народамі.

5 сентября 2019 в 19:57 | Гурина М. А. | нет комментариев

Бяспека дзяцей летам.
Летні перыяд нясе ў сабе не толькі радасць канікулаў, магчымасць загараць і купацца, але і значную рызыку для дзяцей. Звязана гэта з мноствам фактараў. Летам дзеці едуць адпачываць у дзіцячыя лагеры, у вёску да бабуль, ходзяць купацца на рэчку і гуляць у лес, усё гэта ў комплексе з высокай актыўнасцю сонца, насякомымі і скорапсавальнай ежай нясе розныя пагрозы.
Забяспечыць бяспеку дзяцей летам у першую чаргу задача бацькоў. Нават калі вы летам адпраўляеце куды-небудзь дзіця, то забяспечце яго сродкамі абароны, абгаварыце з ім тэхніку бяспекі, паклапаціцеся аб рэгулярнай сувязі і пракансультуйце тых дарослых, якія будуць прыглядаць за вашым дзіцём, аб нюансах яго паводзінаў і асаблівасцях арганізма.

У Беларусі сёння адзначаецца Дзень дзяржаўнага герба і сцяга
Гэтае свята згодна з указам Прэзідэнта адзначаецца кожную другую нядзелю мая ўжо 20 гадоў. Дзяржаўныя сімвалы былі зацверджаны на Рэспубліканскім рэферэндуме 1995 года. Герб, сцяг і гімн - гэта атрыбуты моцнай і незалежнай дзяржавы. З вучнямі школы была праведзена інфармацыйная гадзіна па аднаўленні і пашырэнні ведаў аб беларускай сімволіцы.
Беларускі сцяг лятаў у космас, узнімаўся на самыя высокія горныя вяршыні, быў у Антарктыдзе. Спартсмены пасля сваіх перамог у рукі бяруць дзяржаўны сцяг. Пад гімн Беларусі сцяг краіны ўзнімаюць на цырымоніях узнагароджання вялікіх спартыўных спаборніцтваў. З нашым сцягам лёгка знайсці беларускіх балельшчыкаў на трыбунах розных спартыўных ці музычных форумаў. Герб і сцяг нашай краіны вянчаюць усе дзяржаўныя ўстановы.
А эталоннае гучанне галоўнай песні нацыі - гімна - мы чуем на розных дзяржаўных мерапрыемствах. Двойчы на дзень ён гучыць у эфіры тэле- і радыёканалаў краіны - у пачатку і завяршэнні вяшчання. Дарэчы, эталоннае гучанне гімна было запісана ў студыі Дома радыё. А эталонныя выявы герба і сцяга захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Беларусі.

4 мая учащиеся начальных классов приняли участие в акции "От памятника к памятнику". Все ребята почтили память погибших минутой молчания и возложили цветы

Да нас у госці завітаў тэатр "Алімп" з тэатралізаванай пастаноўкіай "Падарожжа ў краіну Бяспека", у ходзе якой дзеці пазнаёміліся з правіламі паводзін на вуліцы і на будоўлі.

20 апреля 2019 в 16:16 | Гурина М. А. | нет комментариев

В рамках классного часа ребята заочно познакомились с достопримечательностями своей маленькой и большой Родины. Путешествовали по областным центрам Беларуси. Особую роль отвели Гродненской области в связи с 75 летием образования.

12 апреля 2019 в 16:13 | Гурина М. А. | нет комментариев

Сегодня прошел класнный час, посвященный дню птиц под названием "Здравствуй, птичья страна", где ребята расширили знания о наших пернатых собратьях, в ходе викторины выявили знатоков птичьего мира. На занятии ребята отгадывали загадки, узнавали птиц по описанию, составляли пословицы. Самым трудным для ребят оказался конкурс "Заморочки из бочки", но благодаря совместным усилиям и смекалке Апанасевича Алексея и Короля Евгения на все вопросы были найдены ответы.

3 апреля 2019 в 17:23 | Гурина М. А. | нет комментариев

2 апреля - особый день. Этот праздник воплощает в себе наше братство и нерушимую дружбу, добрососедство, взаимопонимание между народами Беларуси и России. Именно этой теме был посвящен информационный час, в ходе которого старалась донести детям на доступном языке, что нас роднят не только общая история и культура, но и родственные связи, а самое главное - искреннее стремление народов к объединению и сотрудничеству.

2 апреля 2019 в 16:58 | Гурина М. А. | нет комментариев

30 сакавіка вучні нашага класа пабывалі на экскурсіі ў горадзе Гродна. Экскурсія была прысвечана 75-годдзю ўтварэння Годзенскай вобласці. Дзеці наведалі Гродзенскі абласны тэатр лялек, дзе праглядзелі пастаноўку "Беласнежка і сем гномаў", пазнаёміліся з помнікамі архітэктуры абласнога цэнтра, з іх гісторыяй утварэння . Экскурсія ўсім вельмі спадабалася.

31 марта 2019 в 16:51 | Гурина М. А. | нет комментариев

“Ура! Канікулы!”. Гэтыя словы зляцелі з вуснаў амаль кожнага вучня. Цёплае вясенняе сонейка i лагодны вецер клічуць ўсіх на свежае паветра. Можна на тыдзень забыцца пра заняткі, хатняе заданне і займацца прыемнымі сэрцу заняткаміі. Вясеніія канікулы працягнуцца з 25 па 31 сакавіка.
Усе вучні класа, акрамя Апанасевіча Аляксея, адпачнуць у прышкольным аздараўленчым лагеры "Краіна здароўя"
ПРЫЕМНАГА ВАМ АДПАЧЫНКУ!!!
Першы дзень заняткаў 1 красавіка.

23 марта 2019 в 14:21 | Гурина М. А. | нет комментариев

Сегодня с учащимися 1 класса проведена профилактическая беседа по правилам безопасного поведения во время весенних каникул. В ходе беседы ребята перечислили опасности, которые могут подстерегать человека в повседневной жизни. Это опасность нахождения на дороге, в квартире, различные травмы при падении, нахождение вблизи водоёмов и пустующих домов и т. д. Ребята вывели главную формулу безопасности, которая гласит: предвидеть опасность; при возможности избегать её; при необходимости - уметь действовать. Главный итог беседы - соблюдать все правила безопасности и тогда каникулы пройдут весело, без огорчений.

22 марта 2019 в 14:17 | Гурина М. А. | нет комментариев

На тэматычнай інфармацыйнай гадзіне з вучнямі 1 класа праведзена гутарка па тэме "Па якіх законах жывуць людзі". Вучням быў прапанаваны прагляд прэзентацыі на тэму. Тлумачыліся словы: канстытуцыя, права, парламент, закон

15 марта 2019 в 20:11 | Гурина М. А. | нет комментариев

У сценах нашай навучальнай установы адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму Жаночаму Дню 8 сакавіка. З гэтым самым пяшчотным, самым ласкавым святам павіншавалі вучні сваіх мам, бабуль, настаўнікаў і дзяўчынак. У час свята спявалі песні, чыталі вершы, танцавалі, каб стварыць святочны настрой для сваіх любімых мам. Завяршылася свята цудоўным танцам са сваімі матулямі.

10 марта 2019 в 12:26 | Гурина М. А. | нет комментариев