Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Навіны

Профилактическая беседа с учащимися 4 класса прошла на классном часу. Цель мероприятия: познакомить учащихся с воздействием энергетических напитков на организм и анализ реального воздействия энергетических напитков на растущий организм. На уроке обсудили последствия употребления энергетических напитков.

Сёння з вучнямі 1 класа прайшла гутарка " Энергетычныя напоі-карысць ці шкода?"
Энергетычныя напоі, насуперак сваёй назве, не "уліваюць" у арганізм новую энергію. У іх невялікая каларыйнасць і адносна нізкае ўтрыманне цукру. Сваім дзеяннем гэтыя прадукты абавязаны кампанентам, якія прымушаюць арганізм расходаваць ўнутраныя энергетычныя рэсурсы ў паскораным тэмпе. У выніку, выпіўшы 1-2 банкі энергетыка, мы адчуваем, як праходзіць адчуванне стомленасці і з'яўляецца смага актыўнасці. Аднак гэты эфект доўжыцца нядоўга - ад 3 да 5 гадзін. Потым жа, як правіла, адчуваецца яшчэ большы заняпад сіл і фізічнае знясіленне. Гэта зноў тлумачыцца тым, што арганізм вычарпаў свае рэсурсы і мае патрэбу ў адпачынку для аднаўлення.
Любы лекар скажа, што энергетычныя напоі проціпаказаныя людзям, якія пакутуюць гіпертаніяй і сардэчна-сасудзістымі захворваннямі, цяжарным жанчынам, дзецям і падлеткам.

5 марта 2020 в 20:32 | Кисель О. В. | нет комментариев

Профилактическая беседа с учащимися 2 класса прошла на классном часу. Цель мероприятия: познакомить учащихся с воздействием энергетических напитков на организм и анализ реального воздействия энергетических напитков на растущий организм. На уроке обсудили последствия употребления энергетических напитков.

5 марта 2020 в 12:18 | Заяц Д. В. | нет комментариев

Сегодня учащиеся 4 класса прослушали профилактическую беседу участкового инспектора по делам несовершеннолетних Амельянчика Дениса Сергеевича на тему "Профилактика совершения противоправных действий связанных с незаконным оборотом наркотиков". В конце беседы ребята задали интересующие их вопросы, на которые получили исчерпывающие ответы.

Сёння нашу школу наведаў участковы інспектар па справах непаўналетніх Амельянчык Дзяніс Сяргеевіч. З навучэнцамі ён правёў прафілактычную гутарку па тэме " Прафілактыка здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў".Дзеці з цікавасцю слухалі інспектара, задавалі пытанні па тэме.

2 марта 2020 в 17:40 | Кисель О. В. | нет комментариев

Не скупіся на добрыя словы -
Так багатая родная мова:
Пажадай чалавеку дабра!
(Алесь Мазур)
На класнай гадзіне вучні разглядвалі і чыталі кнігі на тэму стаўлення людзей адзін да аднаго, аб добрых і дрэнных ўчынках, аб неабходнасці добразычлівасці ў жыцці.
Класная гадзіна “У свеце дабрыні і прыгажосці” садзейнічала выхаванню паважлівага і добрага стаўлення да іншага чалавека, жаданню дапамагаць і рабіць дабро, клапаціцца аб прыгажосці навакольнага свету.

24 февраля 2020 в 15:41 | Заяц Д. В. | нет комментариев

Свята 23 лютага – гэта свята ўсіх людзей, якія стаяць на варце нашай Радзімы. Гэта свята сапраўдных мужчын-смелых і адважных, спрытных і надзейных, а так жа свята хлопчыкаў, якія вырастуць і стануць абаронцамі Айчыны.
Будучы салдат і абаронца!
Абяцай быць мужным і адважным.
I няхай з табой будзе бясконца
Тое, што для шчасця вельмі важна.
Са святам усіх!

23 февраля 2020 в 16:56 | Кисель О. В. | нет комментариев

20 лютага у рамках дэкады грамадзянска – патрыятычных спраў была праведзена ў 4 класе класная гадзіна “Далёкае рэха Афганскай вайны”. Больш за 30 гадоў скончылася выйна Ў Афганістане, якая ішла ўдвая даўжэй, чым Вялікая Айчынная выйна. Вайна, якая была за тысячы кіламетраў ад беларускай зямлі, пакінула незагойныя раны ў душах тых, хто праз яе прайшоў.

20 февраля 2020 в 14:17 | Заяц Д. В. | нет комментариев

Урок-занятак на тэму сяброў і сяброўства прайшоў у чацвёртым класе. Вучні адгадвалі загадкі, чыталі вершы пра сяброў, расказвалі пра сваіх сяброў. Занятак прайшоў цікава і займальна.

На тему простудных заболеваний и как от них защититься в холодное время года, когда вирусы постоянно «вьются» вокруг нас, прошла беседа с учащимися четвёртого класса. А если в дополнение к этому укрепить иммунную систему так, чтобы она своевременно давала отпор всем «врагам», то избежать болезни будет не так уж и сложно.

З навучэнцамі класа была праведзена інфармацыйная гадзіна «Доўг і памяць» да Дня памяці воінаў - інтэрнацыяналістаў. 15 лютага 2019 года адзначаецца 30 - годдзе вывада савецкіх войск з Аўганістана. Навучэнцы пазнаёміліся з вайной, якая цягнулася доўгіх дзевяць гадоў і забрала жыццё маладых юнакоў. Вельмі важна памятаць пра гэта, каб не дапусціць вайны ў будучым.

10 февраля 2020 в 09:58 | Заяц Д. В. | нет комментариев

Сегодня в школе прошло мероприятие, посвященное Дню юного героя-антифашиста.
В этот День памяти ученики 4 класса рассказали об истории этого дня и вспомнили имена юных героев-антифашистов. Ребята почтили память героев-пионеров минутой молчания.
Современные школьники должны знать и помнить о подвигах своих ровесников, ведь юные герои были такими же детьми: учились, общались, дружили, но в их беззаботное детство и юность ворвалась война, и они встали на защиту своей Родины. Глубокое чувство патриотизма не позволило им остаться в стороне, и они наравне со взрослыми бились с врагом и работали не покладая рук.

7 февраля 2020 в 19:28 | Кисель О. В. | нет комментариев

Сегодня с учащимися четвёртого класса прошла разъяснительная беседа по правилам поведения на водоемах на неокрепшем льду.

Тэматычная інфармацыйная гадзіна “ Памяці юных герояў” прайшла ў чацвёртым класе да Дня юнага героя-антыфашыста. У вайны не дзіцячы твар – гэта ведаюць усё. Але ці шматлікім вядома, колькі разоў перасякаліся дзеці і вайна? У Рэспубліцы Беларусь 8 лютага ўспамінаюць савецкіх хлапчукоў і дзяўчынак, якія плячом да пляча са сталымі ўсталі на абарону краіны ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Іх было так шмат, гэтых юных герояў, што памяць не змагла захаваць усе імёны. Вядомыя і невядомыя маленькія героі Вялікай вайны, яны тысячамі ваявалі і гінулі на франтах і ў акупацыі.Дзень памяці юнага героя-антыфашыста – гэты сталы напамінак усім якія жывуць пра тое, што калісьці адбылося, а таксама перасцярога пра тое, што больш ніколі такога не павінна паўтарыцца. Гэта той урок, які мы ўсё павінны ведаць на памяць. Загінулі і ступілі ў неўміручасць тысячы хлапчукоў і дзяўчынак у імя свету на зямлі. У Дзень памяці юнага героя-антыфашыста хлопчыкаў і дзяўчынак, якія аддалі жыцці для агульнай перамогі, ушануем светлай памяццю. Дзесьці ў бязмежнай вышыні даўно аціхлі гукі дзіцячых галасоў, але на зямлі засталіся іх імёны. Яны ціхай музыкай мінулых дзён гучаць у сэрцах тых, хто памятае…

Информационный час был приурочен ко Дню юного героя - антифашиста. Дети войны – мальчики и девочки – их жизнь могла и должна была быть другой, наполненной беззаботным, веселым временем. Но Великая Отечественная война перечеркнула все, принесла им страдания, слезы, лишения. На хрупкие детские плечи легла тяжесть военных невзгод и бедствий.
Сотни тысяч детей стали бойцами Великой Отечественной войны. Можно сказать, что на территории нашей страны действовал в годы войны самый настоящий детский фронт. Четырем школьникам было присвоено самое великое звание – Герой Советского Союза.

3 февраля 2020 в 09:54 | Заяц Д. В. | нет комментариев

День рождения — светлый праздник —
Исполняет все мечты.
Ты загадывай желания,
Веселись, дружи, расти!

Пусть учеба будет в радость,
Будут верными друзья,
Все исполнятся мечтания,
Любит, балует родня!

Будь мальчишкой то что надо,
Заводилой во дворе.
Пусть здоровье будет крепким,
И стремись к своей мечте!

2 февраля 2020 в 10:00 | Заяц Д. В. | нет комментариев

Сегодня с учащимися 4 класса прошла профилактическая беседа по правилам безопасного поведения на улицах и дорогах и их последствиях. Дети внимательно слушали. Беседа была поучительной и интересной, притягивала детей к размышлению о поведении в различных ситуациях. Ребята задавали волнующие их вопросы.

Навучыць дзіця правілам паводзін на дарозе, на першы погляд, лёгка : трэба толькі пазнаёміць яго з асноўнымі патрабаваннямі Правілаў дарожнага руху і ніякіх праблем.

На самай справе гэта вельмі цяжка, бо мы, бацькі, кожны дзень на вачах роднага дзіцяці парушаем гэтыя самыя славутыя Правілы, і не задумваемся, што ставім перад дзіцём невырашальную задачу: як правільна? Як кажуць ці як робяць?

Калі ж дзіця трапляе ў дарожнае здарэнне, то вінаватыя ўсе: кіроўца, дзіцячы сад, школа, Дзяржаўтаінспекцыя. Чаму не навучылі, не паказалі, не збераглі? Забываючы пры гэтым, што ў першую чаргу бацькі сваім прыкладам павінны навучыць і зберагчы жыцце сваіх дзяцей .

Калі вы сапраўды зацікаўлены ў тым, каб ваша дзіця авалодала навыкамі бяспечных паводзін на дарозе, то нельга зводзіць працэс навучання да пустой і бескарыснай прамовы "Будзь асцярожны на дарозе". Яна не тлумачыць дзіцяці, чаго ўласна на дарозе трэба баяцца. Дзе яго можа чакаць небяспека? Лепш выкарыстоўвайце шлях у школу і назад для адпрацоўкі навыкаў паводзін на дарозе.

Дзіця цвёрда павінна ведаць, што дарогу можна пераходзіць толькі ва ўсталяваных месцах: на пешаходным пераходзе і на скрыжаванні. Але і ў дадзеным выпадку ніхто не можа гарантаваць яго бяспеку.

Пры навучанні дзяцей правілам дарожнага руху пешахода вы , бацькі, павінны ведаць і выконваць дакладна наступныя рэкамендацыі:

1. Пры выхадзе з дому:

- адразу звярніце ўвагу дзіцяці на рух транспартных сродкаў ля пад'езда ці дома і разам паглядзіце, ці не набліжаецца да вас аўтамабіль, матацыкл, мапед, ровар;

- калі каля дома ці на на вуліцы стаяць транспартныя сродкі або растуць дрэвы, якія засланяюць агляд, прыпыніце свой рух і азірніцеся ці няма за перашкодай небяспекі.

2. Пры руху па тратуары:

- прытрымвайцеся правага боку тратуара;

- не вядзіце дзіця па краі тратуару: дарослы павінен знаходзіцца з боку праезнай часткі.

3. Рыхтуючыся перайсці дарогу:

- спыніцеся або запавольце рух, аглядзіце праезную частку;

- звярніце увагу дзіцяці на сітуацыю на дарозе (раскажыце дзіцяці ,чаму вы так менавіта робіце) ;

- падкрэслівайце свае рухі: паварот галавы для агляду вуліцы, прыпынак для агляду дарогі, прыпынак для пропуску аўтамабіляў;

- вучыце дзіця адрозніваць набліжаючыя транспартныя сродкі;

- не стойце з дзіцем на краі тратуара, так як пры праездзе транспартны сродак можа зачапіць, збіць, наехаць заднімі коламі;

- неаднаразова паказвайце дзіцяці, як транспартны сродак спыняецца ля пераходу, як ен рухаецца па інэрцыі.

4. Пры чаканні грамадскага транспарту:

- стойце разам з дзецьмі толькі на пасадачных пляцоўках, а пры іх адсутнасці на тратуары або абочыне.

5. Пры пераходзе праезнай часткі

- пераходзьце дарогу толькі па пешаходных пераходах або на скрыжаваннях па адзначанай лініі- «зебры», інакш дзіця прывыкне пераходзіць, дзе прыйдзецца;

- не спяшайце і не бяжыце; пераходзіце дарогу заўсёды мерным крокам;

- не пераходзьце дарогу наўскасяк; не спяшайцеся пераходзіць дарогу, калі на другім баку вы ўбачылі сяброў, сваякоў, знаёмых. Не спяшайцеся і не бяжыце да іх, кажыце дзіцяці, што гэта небяспечна;

- не пачынайце пераходзіць вуліцу, па якой рэдка праязджае транспарт, не паглядзеўшы вакол;

- растлумачце дзіцяці, што аўтамабілі могуць нечакана выехаць з завулка, з двара дома;

6. Пры пасадцы і высадцы з грамадскага транспарту:

- выходзьце з транспарту наперадзе дзіцяці, так як малое дзіця можа упасці, а дзіця старэйшае- можа выбегчы на праезную частку;

- вы павінны падысці да дзвярэй для пасадкі ў транспартны сродак толькі пасля поўнага прыпынку: дзіця, як і дарослы, можа спатыкнуцца і трапіць пад колы;

- не сядайце ў грамадскі транспарт у апошні момант пры яго адпраўленні; асаблівую небяспеку ўяўляюць сабой пярэднія дзверы, так як можна трапіць пад колы транспартнага сродку;

7. Пры руху аўтамабіля:

- прывучайце дзяцей сядзець у аўтамабілі толькі на заднім сядзенні; не дазваляйце сядзець побач з кіроўцам, калі пярэдняе сядзенне не абсталявана дзіцячым крэслам;

- не дазваляйце малалетняму дзіцяці пад час руху стаяць на заднім сядзенні: пры сутыкненні ці раптоўнага прыпынку ён можа пераляцець праз спінку сядзення і стукнуцца аб пярэдняе шкло;

- не дазваляйце дзецям знаходзіцца ў аўтамабілі без нагляду.

Памятайце, што ўласны прыклад бацькоў –асноўны сродак навучання і выхавання дзяцей. Будзьце прыкладам ва ўсім!

29 января 2020 в 20:47 | Кисель О. В. | нет комментариев

Сёння тэатр-студыя завітала да нас у госці .Вучні школы сустрэліся з казачнымі героямі, якія ў цікавай, даступнай форме яшчэ раз нагадалі дзецям правілы паводзін у грамадскіх месцах, правілы пажарнай бяспекі, аб неабходнасці раздзельнага збору смецця. Тэатральная пастаноўка дзецям вельмі спадабалася і несла пазнавальны характар

Сёння тэатр-студыя завітала да нас у госці. Вучні школы сустрэліся з казачнымі героямі, якія ў цікавай, даступнай форме яшчэ раз нагадалі дзецям правілы паводзін у грамадскіх месцах, правілы пажарнай бяспекі, аб неабходнасці раздзельнага збору смецця. Тэатральная пастаноўка дзецям вельмі спадабалася і несла пазнавальны характар.

25 января 2020 в 20:42 | Кисель О. В. | нет комментариев