Навіны
Наша родная мова самая прыгожая і вельмі мілагучная. Яна – нібы спеў салаў’я, яна цёплая, як матуліна пяшчота. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі , як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў.
Сёння ў свеце налічваецца больш чым 6 тысяч моў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Каб захаваць тыя мовы, якія знікаюць, ЮНЭСКА і абвясціла Дзень роднай мовы. Людзі трымаюцца роднага слова, таму што яно – роднае, а не таму, што прыгажэйшае за гаворку суседзяў. Але прыемна, калі пісьменнікі, даследчыкі добра гавораць пра нашу мову. Дык давайце любіць і шанаваць родную мову!!!
У рамках тыдня беларускай мовы і з мэтай развіцця творчых здольнасцей выхаванцаў прайшоў конкурс малюнкаў «Беларускія краявіды». Дзеці малявалі сюжэты па творах беларускіх народных казак. Малюнкі былі прадстаўлены на выставе дзіцячых работ.
У рамках тыдня беларускай мовы і з мэтай развіцця ў дзяцей інтарэс да беларускіх народных гульняў у дашкольнай установе праводзіўся дзень беларускіх гульняў. Гульні выконваюць важную ролю як сродак фізічнага, эстэтычнага, i інтэлектуальнага выхавання дзяцей. Гульневы фальклор з'яўляецца надзейным захавальнікам роднай мовы, а засваенне яе ў працэсе гульні - самы хуткі і цікавы для дзяцей шлях.
У рамках тыдня беларускай мовы з мэтай абуджэння ў выхаванцаў цікавасці да роднай мовы і літаратуры, выхаваннем пачуцця гонару за родную мову і паважлівыя адносіны да роднай мовы праводзіўся ў дашкольнай установе адукацыі конкурс чытачоў "Гучы, родная мова!". На мерапрыемстве панаваў святочны настрой. Дзеці з задавальненнем чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў.
У рамках тыдня беларускай мовы ў дзіцячым садзе адбыліся падарожжы па беларускіх народных казках. Дзеці слухалі казкі, адказвалі на пытанні. З дзецьмі старэйшай групы была праведзена віктарына па беларускіх народных казках. Быў арганізаваны прагляд беларускіх мультыплікацыйных фільмаў.
У першы дзень тыдня, прасвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы, дзеці наведалі музей. Яны з задавальненнем разглядалі экспанаты музея. З цікавасцю распытвалі выхавальнікаў аб прызначэнні некаторых экспанатаў для жыцця людзей.
З дзецьмі старэйшай групы была праведзена гутарка, паказаны фотаздымкі і ўрыўкі з дакументальных фільмаў.
«Безопасно вдвойне». Под таким названием Госавтоинспекцией Гродненской области с 29-го января по 19-е февраля проводит информационно-профилактическую кампанию, во время которой под пристальным вниманием инспекторов ГАИ будет соблюдение водителями, пассажирами и пешеходами правил дорожного движения.
Асноўныя напрамкі дзейнасці:
правядзенне прафілактычнай і інфармацыйнай работы з непаўналетнімі па тэматыцы прафілактыкі пажараў, навучанне мерам бяспечных паводзін, захавання жыцця і здароўя;
арганізацыя прафілактычнай і інфармацыйнай работы з бацькамі непаўналетніх па тэматыцы прафілактыкі пажараў, забеспячэнне бяспечных умоў пражывання непаўналетніх, навучанне мерам бяспечных паводзін, захавання жыцця і здароўя.