Навіны
Зіма суровы час года. Узімку цяжка ўсім, а асабліва нашым "малодшым братам" - птушкам.
Бык - сімвал 2021 года. Згодна плану па падрыхтоўцы і правядзенню дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" у дзіцячым садку прайшоў конкурс - выстава "Намалюем мы бычка..."
Этот праздник любит каждый,
Этот праздник каждый ждет,
Для детей он самый важный,
А зовется — Новый год!
Будет елка наша яркой,
В разноцветной мишуре,
Принесет Мороз подарки
И подарит детворе!
Акцыя "Упрыгожваем елачку разам" прайшла ў нашай дашкольнай установе. Дзеці, пад кіраўніцтвам выхавальнікаў, з задавальненнем упрыгожвалі лясную прыгажуню.
У рамках пачатку акцыі "Нашы дзеці" запаліліся навагоднія агеньчыкі на вокнах і тэрыторыі дзіцячага сада.
Пасля развітання з "Восенню", у рамках правядзення тэматычнага тыдня прайшла сустрэча дзяцей з "Зімою".
У апошні дзень восені ў дзіцячым садку адбылося свята "Развітанне з восенню". У час правядзення свята дзеці чыталі вершы, адгадвалі загадкі і танцавалі.
У рамках тэматычнага тыдня, прысвечанага Міжнароднаму дню энергазберажэння, для выхаванцаў дашкольнага цэнтра прайшлі заняткі "Энергазберажэнне - справа кожнага!" Дзеці праглядзелі ролік па тэме, а таксама выхаванцы падзяліліся сваімі ведамі па пытаннях энергазберажэння.
«Гульня мае ў жыцці дзіцяці такое ж значэнне, як у дарослага - дзейнасць, праца, служба. Які дзіця ў гульні, такі шмат у чым ён будзе ў працы, калі вырасце. Таму выхаванне будучага дзеяча адбываецца, перш за ўсё, у гульні »
А. С. Макаранка
Мы лісточкі, мы лісточкі-
Восені сыны і дочкі.
На галінках мы сядзелі,
Ды наўкола ўсё глядзелі…
Падзьмуў вецер - паляцелі.
Вецер зноўку наляцеў,
Пакружыць яшчэ хацеў.
Мы шумелі, шалясцелі
І цяпер нарэшце селі.
Для садзейнічання пашырэнню ўяўленняў аб здаровым ладзе жыцця, фарміраванню беражлівага стаўлення да здароўя адбылася забава для выхаванцаў установы “У госці да доктара Айбаліта”
Быць матуляй - гэта і вялікае шчасце, і вялікая адказнасць, і цяжкая праца. Мы хочам павіншаваць усіх жанчын з выдатным і пяшчотным святам - Днём Маці! Жадаем кожнай жанчыне, якая вартая называцца ганарлівым словам — мама, Вялізнага шчасця. Каб ласкавыя вочы свяціліся дабрынёй і гонарам за сваіх дзяцей. Каб радасць і лёгкасць спадарожнічалі і натхнялі. Будзьце самымі любімымі, неабходнымі і каштоўнымі! Жадаем вам моцнага здароўя, цярпення, дабрабыту, любові. Няхай вашы дзеткі будуць паслухмянымі, шчаслівымі. Няхай дораць вам самую шчырую і далікатную ўсмешку.
Няма нічога важней, чым матчына сэрца.
Няма нічога бясцэнней, чым матчына цяпло.
Няхай жа заўсёды Бог захоўвае светлае пачуццё, якое злучае душы маці і дзіцяці!