Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

“Вучым дзяцей правілам бяспечных паводзін на дарозе”

Дата: 29 января 2020 в 20:47
Автор: Кисель О. В.
211 просмотров

Навучыць дзіця правілам паводзін на дарозе, на першы погляд, лёгка : трэба толькі пазнаёміць яго з асноўнымі патрабаваннямі Правілаў дарожнага руху і ніякіх праблем.

На самай справе гэта вельмі цяжка, бо мы, бацькі, кожны дзень на вачах роднага дзіцяці парушаем гэтыя самыя славутыя Правілы, і не задумваемся, што ставім перад дзіцём невырашальную задачу: як правільна? Як кажуць ці як робяць?

Калі ж дзіця трапляе ў дарожнае здарэнне, то вінаватыя ўсе: кіроўца, дзіцячы сад, школа, Дзяржаўтаінспекцыя. Чаму не навучылі, не паказалі, не збераглі? Забываючы пры гэтым, што ў першую чаргу бацькі сваім прыкладам павінны навучыць і зберагчы жыцце сваіх дзяцей .

Калі вы сапраўды зацікаўлены ў тым, каб ваша дзіця авалодала навыкамі бяспечных паводзін на дарозе, то нельга зводзіць працэс навучання да пустой і бескарыснай прамовы "Будзь асцярожны на дарозе". Яна не тлумачыць дзіцяці, чаго ўласна на дарозе трэба баяцца. Дзе яго можа чакаць небяспека? Лепш выкарыстоўвайце шлях у школу і назад для адпрацоўкі навыкаў паводзін на дарозе.

Дзіця цвёрда павінна ведаць, што дарогу можна пераходзіць толькі ва ўсталяваных месцах: на пешаходным пераходзе і на скрыжаванні. Але і ў дадзеным выпадку ніхто не можа гарантаваць яго бяспеку.

Пры навучанні дзяцей правілам дарожнага руху пешахода вы , бацькі, павінны ведаць і выконваць дакладна наступныя рэкамендацыі:

1. Пры выхадзе з дому:

- адразу звярніце ўвагу дзіцяці на рух транспартных сродкаў ля пад'езда ці дома і разам паглядзіце, ці не набліжаецца да вас аўтамабіль, матацыкл, мапед, ровар;

- калі каля дома ці на на вуліцы стаяць транспартныя сродкі або растуць дрэвы, якія засланяюць агляд, прыпыніце свой рух і азірніцеся ці няма за перашкодай небяспекі.

2. Пры руху па тратуары:

- прытрымвайцеся правага боку тратуара;

- не вядзіце дзіця па краі тратуару: дарослы павінен знаходзіцца з боку праезнай часткі.

3. Рыхтуючыся перайсці дарогу:

- спыніцеся або запавольце рух, аглядзіце праезную частку;

- звярніце увагу дзіцяці на сітуацыю на дарозе (раскажыце дзіцяці ,чаму вы так менавіта робіце) ;

- падкрэслівайце свае рухі: паварот галавы для агляду вуліцы, прыпынак для агляду дарогі, прыпынак для пропуску аўтамабіляў;

- вучыце дзіця адрозніваць набліжаючыя транспартныя сродкі;

- не стойце з дзіцем на краі тратуара, так як пры праездзе транспартны сродак можа зачапіць, збіць, наехаць заднімі коламі;

- неаднаразова паказвайце дзіцяці, як транспартны сродак спыняецца ля пераходу, як ен рухаецца па інэрцыі.

4. Пры чаканні грамадскага транспарту:

- стойце разам з дзецьмі толькі на пасадачных пляцоўках, а пры іх адсутнасці на тратуары або абочыне.

5. Пры пераходзе праезнай часткі

- пераходзьце дарогу толькі па пешаходных пераходах або на скрыжаваннях па адзначанай лініі- «зебры», інакш дзіця прывыкне пераходзіць, дзе прыйдзецца;

- не спяшайце і не бяжыце; пераходзіце дарогу заўсёды мерным крокам;

- не пераходзьце дарогу наўскасяк; не спяшайцеся пераходзіць дарогу, калі на другім баку вы ўбачылі сяброў, сваякоў, знаёмых. Не спяшайцеся і не бяжыце да іх, кажыце дзіцяці, што гэта небяспечна;

- не пачынайце пераходзіць вуліцу, па якой рэдка праязджае транспарт, не паглядзеўшы вакол;

- растлумачце дзіцяці, што аўтамабілі могуць нечакана выехаць з завулка, з двара дома;

6. Пры пасадцы і высадцы з грамадскага транспарту:

- выходзьце з транспарту наперадзе дзіцяці, так як малое дзіця можа упасці, а дзіця старэйшае- можа выбегчы на праезную частку;

- вы павінны падысці да дзвярэй для пасадкі ў транспартны сродак толькі пасля поўнага прыпынку: дзіця, як і дарослы, можа спатыкнуцца і трапіць пад колы;

- не сядайце ў грамадскі транспарт у апошні момант пры яго адпраўленні; асаблівую небяспеку ўяўляюць сабой пярэднія дзверы, так як можна трапіць пад колы транспартнага сродку;

7. Пры руху аўтамабіля:

- прывучайце дзяцей сядзець у аўтамабілі толькі на заднім сядзенні; не дазваляйце сядзець побач з кіроўцам, калі пярэдняе сядзенне не абсталявана дзіцячым крэслам;

- не дазваляйце малалетняму дзіцяці пад час руху стаяць на заднім сядзенні: пры сутыкненні ці раптоўнага прыпынку ён можа пераляцець праз спінку сядзення і стукнуцца аб пярэдняе шкло;

- не дазваляйце дзецям знаходзіцца ў аўтамабілі без нагляду.

Памятайце, што ўласны прыклад бацькоў –асноўны сродак навучання і выхавання дзяцей. Будзьце прыкладам ва ўсім!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.